ursa Опубліковано 7 Березня, 2016 в 11:40 #1 Опубліковано 7 Березня, 2016 в 11:40 Вынаходнік электроннай пошты і сімвалу @ Рэй Томлінсан памёр ва ўзросце 74 гадоў. Пра гэта паведамляе The Verge. Прычынай смерці камп’ютарнага інжынера стаў сардэчны прыступ. Адным з першых пра смерць Томлінсана паведаміў ягоны былы калега і адзін з вынаходнікаў сучаснага інтэрнэту Вінтон Серф. У 1971 году Томлінсан прапанаваў ідэю перасылаць тэкставыя паведамленні паміж двума аддаленымі кампутарамі з дапамогай адмысловай каманды SNDMSG. У той час ён працаваў у кампаніі «Bolt, Beranek and Newman», што займалася стварэннем інфраструктуры для вайсковых сетак перадачы звестак. У тым жа годзе ён адправіў першае паведамленне паміж двума кампутарамі сеткі ARPANET — прататыпам сучаснай сеткі інтэрнэт, распрацаваным Агенцтвам Міністэрства абароны ЗША па перспектыўных даследаваннях. У наступныя гады Томлінсан дадаў да функцыянальных магчымасцяў сеткі падтрымку сэрвісу e-mail і абраў сімвал @, каб пазначыць прыналежнасць паштовых адрасоў да вызначаных сістэмаў. Акрамя таго, ён распрацаваў праграмы TENEX, якія дазваляюць кампутараў абменьвацца тэкставымі паведамленнямі, і CPYNET, якая дала карыстальнікам магчымасць перасылаць файлы і забяспечваць іх захаванасць. У 2012 годзе вынаходнік увайшоў у Залу славы Інтэрнэту, членамі якой таксама з’яўляюцца Вінтон Серф, стваральнік Сусветнай павуціны Цім Бернерс-Лі, вынаходнік «Linux» Лінус Торвальдс і заснавальнік «Вікіпедыі» Джымі Ўэйлз.
Рекомендовані повідомлення
Заархівовано
Ця тема знаходиться в архіві та закрита для подальших відповідей.